Любча. Ільінская царква
2007.08
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога прарока Іліі знаходзіцца ў цэнтры пасёлка Любча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Пабудавана ў 1910-1914 гг. з цэглы на месцы драўлянага храма.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Асновай падоўжана-восевай кампазіцыі з’яўляецца кубападобны аб’ём малітоўнай залы, накрыты 4-схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Па восі захад-усход да яго далучаны прытвор, завершаны 2-яруснай шатровай з галоўкай вежай-званіцай і паўкруглая апсіда. Фасады расчлянёны вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах у форме какошнікаў. Галоўны ўваход аформлены магутным арачным парталам пад 2-схільным пакрыццём.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – 234 с.