Стаўбцы. Ганнінская царква
2008.11 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

СТОЎБЦЫ. ЦАРКВА СВЯТОЙ ГАННЫ Пабудаваная ў 1825 г. з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтку князя А. Чартарыйскага. Абнесеная бутавай агароджай з двух’яруснай брамай-званіцай. Помнік дойлідства класіцызму. Вырашаная цэльным прастакутным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны двух’ярусным фігурным франтонам з увагнутымі бакавымі гранямі і цэнтральнай арачнай нішай, фланкіраванай дзвюма парамі пілястраў. Яркім дэкаратыўным элементам фасаду з’яўляецца рама, размешчаная над цэнтральным уваходам і вырашанаяя паслядоўна ўпісанымі геаметрычнымі фігурамі — квадрата з раскрайаванымі кутамі і квадрата з васьмікутнікам. Бакавыя аконныя праёмы фасаду акаймоўваюць простыя ліштвы з несапраўднымі замковымі камянямі і архівольтамі. Фасады рытмічна расчлянёныя арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і пілястрамі дарычнага ордэру ў прасценках, апяразаныя спрошчаным антаблементам. Унутры малітоўная зала перакрытая люстравым скляпеннем з падугамі; сцены апяразаны антаблементам, крапаваныя пілястрамі. Над уваходам зробленыя хоры, падтрыманыя чатырма драўлянымі калонкамі. Алтарная частка вылучаная іканастасам чатырохяруснай сямічасткавай кампазіцыі, расчлянёным канеліраванымі пілястрамі. Завяршаюць кампазіцыю пяць фігурных франтонаў з бакавымі валютамі. Арнаментальна-дэкаратыўны акцэнт іканастасу — разная царская брама. Абразы іканастасу размежаваныя на два ярусы антаблементам з трыгліфным фрызам.

А.М. Кулагін Праваслаўныя храмы на Беларусі Менск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001 http://szlachta.io.ua/s211284/doylidstva_belarusi._chastka_6_r-ya

Царква ў імя святой праведнай Анны

   На вул Савецкай. Пабудавана ў 1825 г. з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтка князя А. Чартарыйскага. Абнесена бутавай агароджай з 2-яруснай брамай-званіцай.

   Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана цэльным прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Галоўны фасад завершаны 2-ярусным фігурным франтонам з увагнутымі бакавымі гранямі і цэнтральнай арачнай нішай, фланкіраванай 2 парамі пілястраў. Яркім дэкаратыўным элементам фасада з'яўляецца рама, размешчаная над цэнтральным уваходам і вырашаная паслядоўна ўпісанымі геаметрычнымі фігурамі — квадрата з раскрапаванымі вугламі і квадрата з 8-вугольнікам. Бакавыя аконныя праёмы фасада акаймоўваюць простыя ліштвы з несапраўднымі замкавымі камянямі і архівольтамі. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах і пілястры дарычнага ордэра ў прасценках, апяразаны спрошчаным антаблементам.

   Унутры малітоўная зала перакрыта люстравым скляпеннем з падугамі; сцены апяразаны антаблементам, крапаваны пілястрамі. Над уваходнам зроблены хоры, падтрыманыя 4 драўлянымі калонкамі. Алтарная частка вылучана іканастасам 4-яруснай 7- часткавай кампазіцыі, расчлянёным канеліраванымі пілястрамі. Завяршаюць кампазіцыю 5 фігурных франтонаў з бакавымі валютамі. Арнаментальна-дэкаратыўны акцэнт іканастаса — разныя царскія вароты. Абразы іканастаса размежаваны на 2 ярусы антаблементам з трыгліфным фрызам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4