Ляхавічы . Крыжаўзвіжанская царква
2004.08
Гістарычны агляд:
На могілках. Пабудавана ў 1992 г. з выкарыстаннем элементаў рэтраспектыўна-рускага стылю на месцы папярэдняга храма. Аб яго існаванні паведамляе “Прывілей Жыгімонта Аўгуста свяшчэнніку Ляхавіцкай царквы святога Юрыя Міхаілу Лявонавічу на карчму ў яго маёнтку Еўлашэвічы”, выдадзены 5.9.1564 г. У гэты час святаром быў М. Лявонавіч, бацька вядомага беларускага мемуарыста Ф.М. Еўлашэўскага. Вырашана 3-нефавай базілікай, завершанай паўкруглай апсідай. Двухсхільны дах цэнтральнага высокага нефа на фасадзе завершаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, тарцы бакавых нефаў - макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з чырвонай цэглы. Першае апісанне пабудаванай па фундацыі паноў Хадкевічаў і паноў Сапегаў, драўлянай царквы святога Юрыя ў мястэчку Ляхавічы сустракаецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Святаром царквы на той час быў Юрый Далмацкі. Прыхаджан пры царкве было 1200 душ. «Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680 – 1682 гг.» / Укладальнік Д.В.Лісейчыкаў. – Мінск: І.П.Логвінаў, 2009. – 270 с., стар. 131-132. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар..