Ваўкавыск. Петра-Паўлаўскi кафедральны сабор
2005.10
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла размяшчаецца ў цэнтры горада. Пабудавана ў пачатку 21 стагоддзя з цэглы. Вырашана цэнтрычным квадратным ў плане аб’ёмам, завершаным цыбулепадобным купалам на цыліндрычным светлавым барабане. Асноўная архітэктурная тэма – закамарнае рытмічнае чляненне фасадаў, высока ўзнятыя вузкія арачныя аконныя праёмы. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 73 (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)