Слонім. Праабражэнскі сабор
2007.06
Гістарычны агляд:

На вул. Пушкіна. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы на месцы касцёла канонікаў латэранскіх 17 ст., зруйнаванага ў 19 ст. Архітэктурна-стылёвай і кампазіцыйнай асновай храма з’яўляецца папярэдні барочны касцёл. Выцягнуты па падоўжанай планіровачнай восі крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай і бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам 2-схільных дахаў узведзены 8-гранны барабан, накрыты самкнутым сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні і адзначаны па вуглах такімі ж галоўкамі на 8-гранных шыях. Тарцы аб’ёмаў завершаны 2-яруснымі крапаванымі лапаткамі і барочнымі франтонамі. Фасад фланкіраваны 4-граннымі выступамі вежаў з макаўкамі ў завяршэнні і вылучаны па цэнтры нізкім прамавугольным прытворам пад 2-схільным дахам . Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі арачнымі праёмамі і пілонамі-контрфорсамі ў прасценках. Перад храмам узведзена 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 369.