Русіно. Раства-Багародзіцкая царква
2013.09 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Закладка першага камня ў сцены будучага храма ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы адбылася 12 жніўня 2010 года ў пасёлку Русіно. Святочнае набажэнства, прысвечанае закладцы камня ў падмурак храма і яго асвячэнню, узначаліў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан. Узвядзенне праваслаўнага храма тут пачалося чатыры гады таму сіламі праваслаўных вернікаў. Адначасова са зборам дакументаў вяскоўцы штомесяц збіралі грошы на будаўніцтва храма. У чаканні таго моманту, калі расчыніць свае дзверы новы храм, набажэнствы спачатку праводзілі ў хаце, цяпер - у цокальным памяшканні.

26 ліпеня 2014 года пад кіраўніцтвам архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана адбылося асвячэнне драўлянага Свята-Раства-Багародзіцкага храма. На набажэнстве прысутнічаў архітэктар будуемага храма Мікалай Лук'янчык.

Прыхаджане звяртаюцца да праваслаўнага люду па дапамогу ў гэтай добрай справе. Ахвяраванні на будаўніцтва храма можна пералічыць на рахунак прыхода храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы: р/р 3015122798011 у цэнтры банкаўскіх паслуг № 101 ААТ «БПС-Сбербанк» г. Баранавічы, УНП 200950517. (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)