- Гістарычны агляд:
Пабудавана ў 1995 г. з сілікатнай цэглы.
Храм вырашаны ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага царкоўнага стылю па канону 4-часткавай падоўжна-восевой кампазіцыі. Над папярочным прамавугольным прытворам узвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Праз кароткую трапезную яна далучаецца да квадратнага ў плане аб'ёму малітоўнай залы, шатровы бляшаны дах якога завершаны на вяршыне 2-ярусным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, а па вуглах — чатырмя аналагічнымі меншымі «апостальскімі» галоўкамі. Тыльны бок храма завершаны 3-граннымі апсідай і бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі вокнамі ў чырвонацагляных ліштвах і круглымі люкарнамі.
(Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед. / А. М. Кулагін. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.”ім. П. Броўкі, 2007. – C. 31.)
* * *
У 1993 годзе было асвечана месца пад будаўніцтва храма. Актыўны ўдзел у будаўніцтве храма прымала мясцовае насельніцтва. Будаўніцтва царквы было скончана ў 1995 годзе. У тым жа годзе 1 кастрычніка храм асвяціў у гонар святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона епіскап Навагрудскі і Лідскі Канстанцін. У 1999 годзе пачата будаўніцтва званіцы ў гонар 2000-годдзя Раства Хрыстова, якое скончана ў 2006 годзе.
9 жніўня 2006 года званіца была асвечана епіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем. У 2008 годзе ў храме ўстаноўлена ацяпленне і набыта 5 званоў, а 9 жніўня ў храм быў урачыста прынесены абраз святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона з часціцай яго мошчаў.
(Бакшты [Электронны рэсурс] // Лідская епархія. Беларуская Праваслаўная Царква. Маскоўскі Патрыярхат. – Рэжым доступу: https://lida-eparhia.by/?page_id=202. – Дата доступу : 30.03.2025.)
- Адрас
- 231362 Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, в.Бакшты, вул.Першамайская, 57
- Тэлефон
- +375 15 956-27-96
- Епархія
- Лідская
- Благачынне
- Іўеўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1995
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20






2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.