Белаазёрск. Царква ў імя святога вялебнага Серафіма Сароўскага
2010.05
Гістарычны агляд:

Царква ў імя прападобнага Серафіма Сароўскага

У цэнтры горада, на перакрыжаванні вуліц Леніна і Міру. Пабудавана ў 1992-95 гг. з цэглы паводле праекта архітэктара  Л.В. Макарэвіча.

Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Уяўляе сабой цынтрычнае квадратнае ў плане збудаванне зграбных вертыкальна выцягнутых прапорцый, маляўнічага сілуэта, які фарміруе 5-купалле. Цэнтральны цыбулепадобны купал узняты на 8-гранны светлавы барабан, вуглавыя «апостальскія» купалы завяршаюць стройныя , узнятыя над фасадамі вежы. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца складаным рытмам высокіх арачных аконных праёмаў. Паменшанага маштабу прытвор і бакавыя прыдзелы таксама вырашаны трыма арачнымі прасламі, завершанымі макаўкамі. Уваходная высокая паперць аформлена кілепадобным казырком.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.