Лельчыцы. Храм Святой Троіцы
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква Святой Троіцы да 1938 года дзейнічала на тэрыторыі г.п.Лельчыцы. Царква была драўляная, мела зямельны ўчастак 0,40 га і зямельны надзел, на якім размясціўся пчальнік. Царква была размешчана каля ракі. Іканастас у царквы драўляны аднаярусны, у якім былі дзевяць пісаных абразаў. У 1938 годзе святар Загароўскі быў рэпрэсаваны і расстраляны. Да 1990 года на тэрыторыі г.п.Лельчыцы не было рэлігійнай абшчыны. У 1991 годзе быў створаны прыход Святой Троіцы святаром Уладзімірам Кавальчуком, у 1993 годзе прызначаны святар Алег Несцярэня. У 1993 годзе ў жніўні быў закладзены Праасвяшчэннейшым Пятром, епіскапам Тураўскім і Мазырскім падмурак. 15 чэрвеня 2000 года царква новапабудаваная асвечана кіруючым Архірэем. 15 чэрвеня 2005 года на тэрыторыі храма ўсталяваны паклонны крыж і памятная дошка, якая была асвечана ў гонар пяцігоддзя асвячэння храма Праасвяшчэннейшым Стэфанам, епіскапам Тураўскім і Мазырскім. Інфармацыя з сайту Тураўскай епархіі (http://www.turov.by/eparhia/temples/29)