Дзяржынск. Храм Раства Хрыстова
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:
Да 1925 г. гэта вёска звалася Радзілавічы, а ў 1925 яна была пераназвана ў Дзяржынск. Па пісьмовых крыніцах царква с. Радзілавічы была пабудавана ў 1777 г. стараннямі вернікаў. Царква была драўляная з такой жа званіцай, памерамі невялікая. Прастол быў асвечаны ў гонар Уваскрэсення Хрыстова. Тым часам радзілавіцкі прыход з'яўляўся ўжо ўніяцкім. З уніі да Праваслаўя ён далучыўся толькі ў 1834 г. У 1943 г. Свята-Васкрасенскі храм в. Дзяржынск быў спалены нямецкімі захопнікамі разам з усёй вёскай. Стараннямі вернікаў да 2000 г. была пабудавана новая царква, у гэтым жа годзе яна была асвечана святаром Пятром Акулічам. У паселішчы больш за 80% жыхароў пенсійнага ўзросту. Інфармацыя з сайту Тураўскай епархіі (http://www.turov.by/eparhia/temples/61)