Ганчары. Храм Пакрова Божай Маці
2007.08
Гістарычны агляд:

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1774 г. з дрэва. Асвячона 22.10.1878 г. пасля капітальнага рамонту (пастаўлены новы іканастас, створаны прастол, пакладзена новая падлога, зроблены 3 дзвярэй з прытвора ў малітоўную залу, апсіда па-новаму ашалявана)'.

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб пераходзіць у прамавугольную 3-гранную апсіду з бакавымі рызніцамі. Да галоўнага фасада далучана 3-ярусная чацверыковая вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам на нізкім васьмерыку. Вертыкальна ашаляваныя фасады ў верхняй частцы расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Унутраная прастора 3 парамі слупоў падзелена на 3 нефы. Цэнтральны, шырэйшы, неф паракрыты кілепадобным (бочкавым) скляпеннем, бакавыя — плоскай столлю. У межах залы абапал апсіды вылучаны 2 рызніцы, пад хорамі — бакавыя клеці і лесвіца.

 

' Литовские епархиальные ведомости, 1881. № 15 — 16 . С. 138.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4