- Гістарычны агляд:
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у 1990 годзе блаславіў прыбудаваць да хаты святара, у прыватным сектары аўтазавода, дамавы храм у гонар Уладзімірскага Абраза Божай Маці.
6 ліпеня 1991 года быў падпісаны Антымінс і здзейснена першая Літургія ў пабудаваным храме. З гэтага дня ў храме сталі здзяйсняцца штотыднёвыя набажэнствы.
На Волжскім праездзе. Пабудавана ў 1990-я гг. паводле праекта А.Яроменкі. Шануюцца абразы Уладзімірскія і Чантахоўскія Маці Божая, «Святы Дабраверны князь Аляксандр Неўскі», святыя мошчы шматлікіх святынь у ківоце. Пры царкве нядзельная школа, бібліятэка-чытальня.
Храм вырашаны асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, у якой дамніруе 2-ярусная (цыліндр на чацверыку) званіца пад сферычным купалам. Франтальны плоскасны фасад завершаны акруглымі атыкамі, прарэзаны арачнымі ўваходнымі і двайным аконным праёмамі.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Адрас
- 220021 г. Мінск, Волжскі праезд, 8
- Тэлефон
- +375 17 243-94-44
- Епархія
- Мінская
- Благачынне
- Мінскае пятае гарадское
- Архітэктар
- Яроменка Аляксей
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год пачатку будаўніцтва
- 1990
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1991
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 20
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20





2008-2026
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.


