Віцебск. Храм дабравернага князя Аляксандра Неўскага
2009.03 Фота Фёдаравай Т.
Гістарычны агляд:

На пл. 1000-годзя Віцебска. Пабудавана ў 1996 г. з дрэва (архітэктар Я. Калбовіч) у час рэстаўрацыі Дабравешчанскай царквы, побач з ёй.

Вырашана ў стылі царкоўнай архітэктуры Рускай Поўначы. Ашаляваны прамавугольны ў плане зруб пераходзіць у 3-гранную апсіду. Вальмавы дах над ёй завершаны цыбулепадобнай галоўкай з лемехавым пакрыццём. Над 2-схільным дахам зруба малітоўнай залы ўрэзаны чацвярык з васьмерыком, завершаны высокім шатром з лемехавай галоўкай. Уваход вырашаны 2-схільнай навіссю з падкарнізнымі падзорамі.

У інтэр'еры на ветразях адкрыты светлавы барабан, над прытворам — хоры, адкрытыя невялікім арачным праёмам. Сцены і столь ашаляваны.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.