- Гістарычны агляд:
Грамада прыходу Святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, настаўнікаў Славенскіх у мікрараёне Паўднёвы г.Ваўкавыска была зарэгістраваная 7 мая 2010 года. 26 лістапада 2011 года Ўладыка Арцемій здзейсніў закладку капсулы і першага каменя ў падмурак будучай царквы. Увесну наступнага года над падмуркам пачалі расці сцены, а ўжо ў канцы лета над Паўднёвым мікрараёнам заззялі купалы. Работы не спыняліся ўсю зіму. 16 чэрвеня 2013г., у тыдзень 7-ы па Вялікадню, у дзень памяці святых айцоў Першага Сусветнага Сабору, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, асвяціў малы храм у гонар Уводзін у храм Прасвятой Багародзіцы прыходу Святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, настаўнікаў Славенскіх ў мікрараёне Паўднёвы г.Ваўкавыска. Царква ўзводзілася стараннямі клірыка Свята-Мікалаеўскай царквы іерэя Аляксандра Юзвы, якому было даручана будаўніцтва храма, а таксама стараннямі вернікаў, на ахвяраванні якіх вялося будаўніцтва, прадпрыемстваў і будаўнічых арганізацый раёна, папячыцеляў і фундатараў.
(Інфармацыя падрыхтавана: Чувак А.А.)
- Адрас
- 231900 Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Зенітчыкаў, 52
- Тэлефон
- +375 15 129-90-50 (а. Аляксандр)
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Ваўкавыскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- будуецца
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 2013
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 21













2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.