- Гістарычны агляд:
Ваўкавыская Мікалаеўская царква, помнік архітэктуры позняга класіцызму з элементамі псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1874 годзе з цэглы ў цэнтры горада (вул. Леніна). 8-гранны асноўны аб’ём з прамавугольнай апсідай і прытворам. На галоўным фасадзе – 2-ярусная вежа-званіца, першы яе ярус прамавугольны ў плане, другі – 8-гранны, накрыты шатром. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. Асноўны аб’ём мае паўцыркульныя вокны з кілепадобнымі сандрыкамі, прытвор і апсіда – прамавугольныя з ліштвамі, завершаны шырокім карнізам і фрызам з арачным поясам. Цэнтральная грань апсіды фланкіравана пілястрамі, завершана 3-вугольным франтонам і дэкарыравана арачнай нішай у цэнтры. Інтэр’ер зальны, перакрыццё драўлянае, плоскае. У храме драўляны 2-ярусны іканастас, дэкарыраваны накладной разьбой, пакрыты пазалотай. Т.І. Чарняўская
(Архітэктура Беларусі : Энцыкл.давед. / Беларус.Энцыкл. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.” ім. П.Броўкі, 1993. – С. 108.)
Інфармацыя падрыхтавана: Чувак А.А.
- Адрас
- 231900 Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Леніна, 43
- Тэлефон
- +375 15 124-11-88
- Епархія
- Гродзенская
- Благачынне
- Ваўкавыскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1874
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19













2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.